У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскерка. Міхал Стафан Аскерка (1712 — ?) — дарадца прускага караля.
Паходзіў са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Антонія.
Згодна з воляй маці быў ахрышчаны паводле кальвінскага абраду. 3 1721 года вучыўся ў Караляўцы і Берліне. Каб уратаваць бацьку ад смяротнага прыгавора, перайшоў у каталіцтва. Пасля 1736 года вярнуўся ў кальвінізм, выехаў у Прусію, набыў маёнтак каля Берліна і стаў дарадцам прускага караля Фрыдрыха II.
Выдаў эканамічны трактат «Неабавязковы план дзеля найхутчэйшага асваення пусткавых земляў у Брандэнбургскай марцы» («Unmaftgeblicher Plan wegen baldigen Besetzung derer wiisten contribuablen Hufen in der Chur Marek Brandenburg», Бернбург, 1762, беларускі пераклад Мн., 1995)