wd wp Пошук:

Міхал Карвоўскі

Міхал Карвоўскі (польск.: Michał Karwowski; 27 верасня 1652, Прусія24 студзеня 1706, Нясвіж[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 20 жніўня 1671 г. у Вільні. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1671–1673), выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме ў класах інфімы, паэтыкі і рыторыкі (1673–1676). Вывучаў філасофію (1676–1679) і тэалогію (1680–1684) у Віленскай акадэміі. У Вільні быў высвечаны на ксяндза[2].

Прафесар рыторыкі для экстэрнаў (1685–1687) і этыкі (1687–1688) у Віленскай акадэміі, прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1688–1691). У 1687 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені[2].

Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі і адначасова прэфектам школ у Пінску (1691–1693) і ў Крожах (1693–1694). Прафесар этыкі і прэфект сярэдніх школ у Нясвіжы (1697–1699), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект сярэдніх школ у Віленскай кадэміі (1699–1700). З 1700 па 1703 гг. – рэктар Пултускага езуіцкага калегіума. У Качыцах, маёнтку, які належаў калегіуму, пабудаваў касцёл Св. Станіслава Косткі. Апошнім месцам працы Міхала Карвоўскага стаў Нясвіж, дзе ў 1705–1706 гг. ён займаў пасаду прэфекта сярэдніх школ[3].

Згодна з некралогам меў намер выдаць ўласныя панегірычныя творы у гонар каралёў і магнатаў. У віленскіх бібліятэках захоўваюцца рукапісы лекцый па рыторыцы (Віленская акадэмія, 1685/1686 навучальны год; настаўніцкая семінарыя ў Пінску, 1691/1692), а таксама па логіцы і фізіцы (Полацкі езуіцкі калегіум, 1688/1689 і 1689/1690)[3].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 73.
  3. 1 2 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 74.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1652 годзе
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Нясвіжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прусіі
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1706 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў