wd wp Пошук:

Міхалкаўскі сельсавет

Міха́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска[1]) Рудня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Міхалкі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кустаўніцкага нацыянальнага польскага сельсавета[2]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Мазырскага раёна, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 4 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудня[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1271 чалавек[4], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 29 сентября 2009 г. № 188 О преобразовании деревень в агрогородки(недаступная спасылка)
  2. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Кустаўніцкага нацыянальна-польскага сельсовета Нараўлянскага раёна, як шкодніцкі арганізаванага ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слабадскога раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міхалкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат