wd wp Пошук:

Мітрафан Іванавіч Зіньковіч

Мітрафан Іванавіч Зіньковіч (14 чэрвеня 1900, вёска Пячары, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 24 верасня 1943) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Пячары, Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус.

У маі 1919 года быў мабілізаваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Неўзабаве пасля прыбыцця да месца службы збег дадому. У жніўні ізноў быў мабілізаваны ў войска, і праз два месяцы зноў збег. Да чэрвеня 1920 года працаваў шахцёрам на Данбасе, затым зноў быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У жніўні таго ж года быў накіраваны на навучанне ў 14-ю пяхотную школу, пасля заканчэння якой у верасні 1923 года быў прызначаны камандзірам аддзялення ў асобны радыёбатальён. У далейшым, займаючы розныя камандныя пасады і скончыўшы ў 1933 годзе Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ, прайшоў шлях да начальніка аўтабранятанкавых войскаў (АБТВ) Паўночна-Заходняга фронту. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь (верасень 1939 г.) і савецка-фінскай вайне.

Вялікую Айчынную вайну М. І. Зіньковіч сустрэў на пасадзе начальніка АБТВ 17-й арміі Забайкальскай ваеннай акругі. У маі 1942 года назначаны начальнікам штаба 3-й танкавай арміі. У жніўні таго ж года ў складзе Заходняга фронту армія ўдзельнічала ў контрудары па 2-й нямецкай танкавай арміі ў раёне горада Казельск.

У студзені 1943 года быў прызначаны камандзірам 12-га танкавага корпуса. Пад камандаваннем М. І. Зіньковіча корпус удзельнічаў у Астрагожска-Расашанскай, Харкаўскай наступальных аперацыях, вызваленні гарадоў Валкі, Мерэфа, Росаш, Чугуеў, Харкаўскай абарончай аперацыі. За адзнаку ў ходзе Арлоўскай наступальнай аперацыі 12-й танкавы корпус быў ператвораны ў 6-ы гвардзейскі танкавы корпус.

У ходзе Бітвы за Дняпро генерал-маёр танкавых войскаў М. І. Зіньковіч пісьменна і рашуча камандаваў падначаленымі войскамі, якія дзейнічалі на кірунку галоўнага ўдару 3-й гвардзейскай танкавай арміі. Знаходзячыся ў баявых парадках танкавых брыгад, кіраваў фарсіраваннем Дняпра і захопам плацдарма. 24 верасня 1943 г. у баях за Дняпро быў смяротна паранены і неўзабаве памёр. Пахаваны ў горадзе Прылукі.

17 лістапада 1943 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за ўмелае кіраўніцтва танкавым корпусам і праяўленыя пры гэтым рашучасць, мужнасць і гераізм генерал-маёру Зіньковічу Мітрафану Іванавічу было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пячарах
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга