wd wp Пошук:

Місіянерская царква капімізму

Сімвал капімізму
Ctrl-C, Ctrl-V

Місіянерская царква капімізму (ад англ.: copy me — «капіруй мяне»[1]) — супольнасць, якая выступае за вольны файлаабмен, у якой абмен ведамі лічыцца святым. Заснавана ў Швецыі і ў адпаведнасці са шведскім заканадаўствам афіцыйна прызнана[2] рэлігіяй[3][4][5]. Царква капімізму была заснавана ў 2010 годзе 19-гадовым студэнтам філасофіі Упсальскага ўніверсітэта Ісакам Герсанам (Isaac Gerson), які з’яўляецца кіраўніком і духоўным лідарам Царквы капімізму[6]. Нягледзячы на тое, што капімізм з’яўляецца рэлігіяй, Царква капімізму не верыць у багоў і звышнатуральныя сілы[7].

Дагматы царквы

Капімізм заснаваны на цвёрдым перакананні ў неад’емнай каштоўнасці інфармацыі. Капімісты прызнаюць гэтую каштоўнасць за любой інфармацыяй, незалежна ад яе ўтрымання. На падставе гэтага капімісты прызнаюць наступныя догмы:

Як стаць капімістам

Святая Копирамида. Kopiramide. Pyramide of Kopimi
Святая Капіраміда. Шаблон для складання.

Сімвалы

Абрад капіравання

Капіраванне з’яўляецца рэлігійным абрадам. На кропцы доступу ў інтэрнэт усталёўваецца Святая Капіраміда, і капіміст прамаўляе: «Я абвяшчаю гэта месца кропкай абмену інфармацыяй. Капіруй і распаўсюджвай!». Пасля гэтага можна пачынаць капіраванне і распаўсюджванне[8].

У красавіку 2012 года ў Бялградзе адбыўся першы шлюб па капімістскаму абраду.

Юрыдычная падаплёка

У большасці краін свабоднае распаўсюджванне інфармацыі абмяжоўваецца законамі аб аўтарскіх правах. Цяпер у выпадку канфлікту чалавека, які прыняў капімізм як рэлігію, і арганізацый, якія займаюцца абаронай аўтарскіх правоў (напрыклад, RIAA), магчымая спасылка на веравызнанне і высунутае ў адказ абвінавачванне ў рэлігійнай неталерантнасці.

Зноскі

  1. Solidarity with Ladonia! Stop the dirty war! (нявызн.). Blogger (25 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 25 April 2011.
  2. The Church of Kopimism is recognized by the state of Sweden (нявызн.). Church of Koppism. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 04 Jan 2012.
  3. The Information Will Get Out: A New Religion for File-Sharers - Nicholas Jackson - Technology - The Atlantic (нявызн.) (10 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 25 April 2011.
  4. File-Sharers Await Official Recognition of New Religion (нявызн.) (10/04/2011). Праверана 25 April 2011.(недаступная спасылка)
  5. NETWORTHY: Copy, paste, amen (нявызн.), Montreal Mirror (April 14, 2011). Праверана 25 April 2011. Архівавана 17 красавіка 2011.
  6. Сайт Ісакаў Герсона
  7. Місіянерская Царква Капімізму
  8. 1 2 3 4 Миссионерская Церковь Копимизма

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэлігія ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Новыя рэлігійныя рухі
Катэгорыя·Рэлігійныя пародыі