Місіянерская царква капімізму (ад англ.: copy me — «капіруй мяне»[1]) — супольнасць, якая выступае за вольны файлаабмен, у якой абмен ведамі лічыцца святым. Заснавана ў Швецыі і ў адпаведнасці са шведскім заканадаўствам афіцыйна прызнана[2] рэлігіяй[3][4][5]. Царква капімізму была заснавана ў 2010 годзе 19-гадовым студэнтам філасофіі Упсальскага ўніверсітэта Ісакам Герсанам (Isaac Gerson), які з’яўляецца кіраўніком і духоўным лідарам Царквы капімізму[6]. Нягледзячы на тое, што капімізм з’яўляецца рэлігіяй, Царква капімізму не верыць у багоў і звышнатуральныя сілы[7].
Капімізм заснаваны на цвёрдым перакананні ў неад’емнай каштоўнасці інфармацыі. Капімісты прызнаюць гэтую каштоўнасць за любой інфармацыяй, незалежна ад яе ўтрымання. На падставе гэтага капімісты прызнаюць наступныя догмы:
Капіраванне з’яўляецца рэлігійным абрадам. На кропцы доступу ў інтэрнэт усталёўваецца Святая Капіраміда, і капіміст прамаўляе: «Я абвяшчаю гэта месца кропкай абмену інфармацыяй. Капіруй і распаўсюджвай!». Пасля гэтага можна пачынаць капіраванне і распаўсюджванне[8].
У красавіку 2012 года ў Бялградзе адбыўся першы шлюб па капімістскаму абраду.
У большасці краін свабоднае распаўсюджванне інфармацыі абмяжоўваецца законамі аб аўтарскіх правах. Цяпер у выпадку канфлікту чалавека, які прыняў капімізм як рэлігію, і арганізацый, якія займаюцца абаронай аўтарскіх правоў (напрыклад, RIAA), магчымая спасылка на веравызнанне і высунутае ў адказ абвінавачванне ў рэлігійнай неталерантнасці.