wd wp Пошук:

Мірскае паўстанне

Мірскае паўстаннеантысавецкае ўзброенае выступленне 1—4 красавіка 1919 года ў Міры.

Перадумовы

Сувязь Мірскага паўстання з Радай БНР выразна прасочваецца ў дзейнасці групы патрыётаў з мястэчка Вызны на Случчыне. Гэтая група, выконваючы дырэктывы Рады, адыграла вялікую ролю, арганізуючы ў снежані 1917 г. і ў студзені 1918 г. па ўсёй Случчыне праз сходы і з’езды антыбальшавіцкія вясковыя, валасныя і павятовыя рады. Гэтыя ж рады, у сваю чаргу, сфармавалі ўзброеныя ўзводы і міліцыю колькасцю пяцьсот штыкоў. Яны ж і павінныя былі абараніць Случчыну ад нападу польскіх легіянераў Доўбар-Мусніцкага, якія рабавалі Магілёўшчыну і Бабруйшчыну.

Калі Случчыну ў 1918 годзе акупавалі немцы, гэтыя атрады часткова канспіраваліся і пераключыліся на партызанскую барацьбу, адбіраючы ў немцаў рэквізаванае імі сваю маёмасць. Іх не спалохалі рэпрэсіі, якія ў адказ распачалі акупанты. У снежані 1918 г. немцы пакінулі Случчыну, якую ўслед занялі бальшавікі.

Новыя гаспадары адразу ж пачалі праводзіць мабілізацыю ў Чырвоную Армію, ствараць камітэты беднаты, замянілі нямецкія рэквізіцыі яшчэ больш цяжкой харчразвёрсткай (харчовымі паборамі). Ураджайная глеба Случчыны, заможныя гаспадары-земляробы, нацыянальная свядомасць, густая заселенасць і арганізаванасць спрыялі таму, што сялянства і камуністы не маглі не ўступіць між сабою ў непрымірымыя варожыя адносіны.

Хада паўстання

Вясною 1919 г. беларускія патрыёты без вялікіх цяжкасцяў разагітавалі створаны бальшавікамі з беларусаў Слуцкі Зборны Батальён. Калі Слуцкая ЧК паслала гэты батальён у Мір, каб пакараць месцічаў за забойства двух камісараў, ён адразу ж перайшоў на бок жыхароў Міра. Да яго далучыліся і атрады народнай міліцыі. Для задушэння паўстання бальшавікі паслалі Трэці Мінскі полк ГубЧК. Перастрэлка каля руінаў замка і рэчкі Міранкі доўжылася чатыры дні 1—4 красавіка 1919 г. Было забіта 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў. Гэтае ўзброенае выступленне было разгромленае бальшавікамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1919 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Красавік 1919 года
Катэгорыя·Мірскі замак
Катэгорыя·Беларускі антысавецкі супраціў
Катэгорыя·1919 год у Беларусі
Катэгорыя·Паўстанні ў Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Міра