wd wp Пошук:

Мірны працэс па Тыграі

Асноўны артыкул: Тыграйскі канфлікт Мірны працэс па Тыграі — серыя прапаноў, сустрэч, пагадненняў і дзеянняў, накіраваных на мірнае ўрэгуляванне ваеннага канфлікту ў Тыграі[1].

Заклікі

9 лістапада 2020 года Народны фронт вызвалення Тыграя і абраны лідар рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль звярнуліся да Афрыканскага саюзу з просьбай спыніць вайну і запатрабавалі мірных перамоваў, але прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі адмовіўся весці перамовы[2][3]. 25—27 лістапада тры дэлегата ад Афрыканскага саюза наведалі краіну з мэтай пасадзіць бакі за стол перамоваў[4]. Яны сустрэліся з Абіем і прадстаўнікамі Пераходнага ўрада Тыграя, якў афіцыйна замяніў абраны ўрад НФВТ[5]. 20 снежня ў Джыбуці адбыўся надзвычайны саміт кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Усходняй Афрыкі па пытаннях развіцця, дзе была зроблена заява аб падтрымцы эфіопскага канстытуцыйнага ладу і гуманітарнага доступу ў рэгіён Тыграй[6]. 19 лютага 2021 года НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў[7]. 20 лютага Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Партыя незалежнасці Тыграя і Сальсай Веане Тыграй апублікавалі шэсць патрабаванняў да міжнароднай супольнасці, звязаных з мірным працэсам па ваеннаму канфлікту[8].

19 лютага НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў[9].

21 лютага праваабарончая арганізацыя «Себ Хідры» падтрымла патрабаванні мірнага працэсу ад трох тыграйскіх партый, а таксама дадаткова запатрабавала размяшчэння міратворчых сіл ААН па назіранні за выкананнем правоў чалавека і падтрыманню міру і правядзення пад кіраўніцтвам ЮНЕСКА расследавання знішчэння культурнай спадчыны[10].

2 чэрвеня Вялікабрытанія настойліва заклікала ўсе бакі канфлікту абвясціць аб спыненні агню, каб палегчыць гуманітарны доступ і пазбегнуць голаду ў рэгіёне[11]. Тым часам федэральныя ўлады праігнаравалі міжнародныя заклікі, заявіўшы, што армія завяршая аперацыі па ліквідацыі ўсёй узброенай апазіцыі[12].

Перамір’е

24 сакавіка 2022 года для пропуску гуманітарнай дапамогі бакі канфлікту дамовіліся аб спыненні агню[13][14].

20 мая НФВТ, на фоне мірных перамоў, вызваліў з палону 4028 урадавых салдат[15].

Пагадненне ў Прэторыі

2 лістапада 2022 года ў горадзе Прэторыя (ПАР) адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, чаму папярэднічалі дзевяць дзён перамоваў. Дакумент, пацвярджаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Эфіопіі, прадугледжваў спарадкаванае і скаардынаванае раззбраенне бакоў, аднаўленне правапарадку на поўначы дзяржавы, бесперашкодны доступ насельніцтва да гуманітарнай дапамогі[16].

Зноскі

  1. Ethiopia re-enters the abyss of war (нявызн.). Ethiopia Insight (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2021.
  2. TPLF asks AU to intervene in Ethiopia’s military offensive launched by government (нявызн.) (9 лістапада 2020).
  3. Tigray crisis: Ethiopian Prime Minister Abiy Ahmed rejects peace talks (нявызн.) (11 лістапада 2020).
  4. Ramaphosa: Africa concerned about Ethiopian conflict (нявызн.) (21 лістапада 2020).
  5. The Presidency on visit of the African Union Envoys to Ethiopia (нявызн.). Government of South Africa (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021.
  6. Communiqué of the 38th extraordinary assembly of IGAD heads of state and government – Djibouti, Republic of Djibouti – 20th December 2020 (нявызн.) (недаступная спасылка). Intergovernmental Authority on Development (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 20212021-02-20. Праверана 20 лютага 2021.
  7. Tigray government lays out its terms for peace (нявызн.). Eritrea Hub (19 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2021.
  8. Three Tigray political parties issue demands (нявызн.). Tghat (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2021.
  9. Tigray government lays out its terms for peace (нявызн.). Eritrea Hub (19 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2021.
  10. Seb-Hidri Tigray press release on the war on Tigray (нявызн.). Tghat (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020.
  11. Calls grow for Ethiopia to declare ceasefire in Tigray to allow aid. (нявызн.).
  12. Ethiopia rejects calls for ceasefire in Tigray, claiming victory is near. (нявызн.).
  13. Tigray rebels observe government truce, paving way for urgent aid(англ.) . RFI (25 сакавіка 2022).
  14. Tigray rebels agree to ‘cessation of hostilities’(англ.) . France 24 (25 сакавіка 2022).
  15. Ethiopia’s Tigray forces announce release of 4,000 army POWs(англ.) . AP NEWS (20 мая 2022).
  16. В МИД ЮАР сообщили о подписании соглашения о прекращении боевых действий на севере Эфиопии
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·2020 год у палітыцы
Катэгорыя·2021 год у палітыцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітыка Эфіопіі
Катэгорыя·Тыграйскі канфлікт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты