wd wp Пошук:

Міраслаў Крышчукайціс

Міраслаў Крышчукайціс (11 лютага 1912, г. Ваўкавыск — 17 верасня 1944, г. Варшава, Польшча) — удзельнік Варшаўскага паўстання, капітан Арміі Краёвай, «ціхацемны» пад псеўданімам «Шэры».

Біяграфія

У 1939 годзе не быў мабілізаваны ў армію і перабраўся ў Румынію, а затым Францыю, Англію. У Францыі служыў у 2-й стралковай дывізіі пяхоты, у Вялікабрытаніі ў 1-й стралковай брыгадзе, затым інструктар ў 6-м аддзеле Генеральнага штаба. Праходзіў стажыроўку па дыверсійнай дзейнасці і інтэнданцтву.

31 студзеня 1943 годзе прыняў прысягу. У ноч з 16 на 17 верасня 1941 года перакінуты на тэрыторыю Польшчы ў складзе групы з васьмі чалавек падчас лётнай аперацыі «Неон 3». Пасля дэсантавання размеркаваны ў сапёрны аддзел Арміі Краёвай на пасаду начальніка аддзялення ва ўпраўленні тэхнічных даследаванняў. Падчас Варшаўскага паўстання начальнік сапёрскай службы Паўднёва-Цэнтральнага падабвода.

Загінуў 17 верасня 1944 года на вуліцы Макатоўскай ад мінамётнага залпу. Пахаваны на варшаўскіх Павонзках (25A-8-8).

Памяць

Яго імя занесена на сцяну памяці ў музеі Варшаўскага паўстання (нумар 36 у 132-й калоне).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары V кл[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2021.
  2. 11 лютага 1912 года ў Ваўкавыску нарадзіўся ўдзельнік Варшаўскага паўстання, капітан Арміі Краёвай, «ціхацемны» пад псеўданімам «Шэры» Міраслаў КРЫШЧУКАЙЦІС
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 верасня
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках