Міраслаў Гермашеўскі (польск.: Mirosław Hermaszewski; нарадзіўся 15 верасня 1941 г.) — першы польскі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1978). Генерал. Здзейсніў палёт у якасці касманаўта-даследчыка на касмічным караблі “Саюз-30” і арбітальнай станцыі «Салют-6» (27 чэрвеня - 5 ліпеня 1978 г.); працягласць палёту 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 59 секунд.
У 1981 годзе, пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча, уваходзіў у склад Ваеннага савета нацыянальнага выратавання. У 1982 скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава ў Маскве. У тым жа годзе быў прызначаны начальнікам польскага лётнага вучылішча «Школа арлянят». Затым быў намеснікам начальніка Галоўнага палітычнага кіравання польскай арміі і служыў у гэтай пасадзе да 1988 года, калі палітычныя органы ў польскай арміі былі скасаваныя. З 1988 па 1991 год служыў камендантам (начальнікам) Вышэйшай афіцэрскай лётнай школы ў Дэмбліне. З’яўляўся намеснікам камандуючага ВПС і СПА Польшчы.
З 2000 года - брыгадны генерал у адстаўцы. На грамадскіх пачатках займаецца прапагандай касманаўтыкі.
У 1988 г. у Віцебску ўсталяваны помнік беларускаму касманаўту Пятру Клімуку і першаму касманаўту Польшчы Міраславу Гермашэўскаму. Спасылка
Міраслаў Гермашэўскі на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (19):