Міністэрства абароны Украіны (укр.: Міністерство оборони України) — з’яўляецца цэнтральным органам выканаўчай улады і ваеннага кіравання, у падначаленні якога знаходзяцца Узброеныя сілы Украіны.
Міністэрства абароны Украіны ўзначальвае міністр абароны, якога прызначае на пасада і вызваляе ад пасады прэзідэнт Украіны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Міністр падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту Украіны па пытаннях, якія адносяцца да канстытуцыйных паўнамоцтваў прэзідэнта.
У сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады на Мінабароны ўскладзена цэнтральная роля па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны.