Мінскі паўмарафон — штогадовы паўмарафонскі забег, які праходзіць па вуліцах Мінска. Паўмарафон прымеркаваны да дня горада Мінска, які штогод адзначаецца ў другія выходныя верасня[1].
Праграма паўмарафона ўключае ў сябе тры дыстанцыі: 5 кіламетраў, 10,5 кіламетраў і 21,1 кіламетры.
У 2015 годзе тытульным спонсарам паўмарафона было прадстаўніцтва кампаніі Фольксваген, адсюль і назва Мінскі Polo марафон (ад назвы адпаведнай маркі аўтамабілей гэтага канцэрна). У спаборніцтвах 2015 года прынялі ўдзел больш за 16 тысяч бегуноў з 36 краін[2].
З 2016 года Мінскі паўмарафон уваходзіць у Асацыяцыю міжнародных марафонаў і прабегаў (AIMS)[3].
У сувязі з масавымі акцыямі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года Мінскі паўмарафон 2020 года быў адменены[4].
Рэкорд трасы
Год | Пераможца у мужчын | Час (г:хв:с) | Пераможца у жанчын | Час (г:хв:с) |
---|---|---|---|---|
2015 | Віталь Шафар (UKR) | 1:04:38 | Вольга Мазуронак (BLR) | 1:12:02 |
2016 | Хілары Кімаё (KEN) | 1:03:00 | Вольга Мазуронак (BLR) | 1:11:44 |
2017 | Хілары Кімаё (KEN) | 1:03:19 | Людміла Ляховіч (BLR) | 1:13:53 |
2018 | Абебэ Дэгефа (ETH) | 1:02:37 | Шэйла Яроціч (KEN) | 1:12:02 |