wd wp Пошук:

Мінскі паўмарафон

Мінскі паўмарафон — штогадовы паўмарафонскі забег, які праходзіць па вуліцах Мінска. Паўмарафон прымеркаваны да дня горада Мінска, які штогод адзначаецца ў другія выходныя верасня[1].

Праграма паўмарафона ўключае ў сябе тры дыстанцыі: 5 кіламетраў, 10,5 кіламетраў і 21,1 кіламетры.

Гісторыя

У 2015 годзе тытульным спонсарам паўмарафона было прадстаўніцтва кампаніі Фольксваген, адсюль і назва Мінскі Polo марафон (ад назвы адпаведнай маркі аўтамабілей гэтага канцэрна). У спаборніцтвах 2015 года прынялі ўдзел больш за 16 тысяч бегуноў з 36 краін[2].

З 2016 года Мінскі паўмарафон уваходзіць у Асацыяцыю міжнародных марафонаў і прабегаў (AIMS)[3].

У сувязі з масавымі акцыямі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года Мінскі паўмарафон 2020 года быў адменены[4].

Пераможцы

  Рэкорд трасы

Год Пераможца у мужчын Час (г:хв:с) Пераможца у жанчын Час (г:хв:с)
2015 Віталь Шафар (UKR) 1:04:38 Вольга Мазуронак (BLR) 1:12:02
2016 Хілары Кімаё (KEN) 1:03:00 Вольга Мазуронак (BLR) 1:11:44
2017 Хілары Кімаё (KEN) 1:03:19 Людміла Ляховіч (BLR) 1:13:53
2018 Абебэ Дэгефа (ETH) 1:02:37 Шэйла Яроціч (KEN) 1:12:02

Зноскі

  1. Сёння адбудзецца Мінскі паўмарафон(руск.)
  2. У Мінскім паўмарафоне прынялі ўдзел больш як 400 замежных атлетаў з 36 краін(недаступная спасылка)
  3. Мінскі паўмарафон атрымаў сусветнае прызнанне
  4. Минский полумарафон отменен в этом году

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі