wd wp Пошук:

Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж

Запыт «МДМК» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мінскае медыцынскае вучылішча. Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж (МДМК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску.

Гісторыя

Заснаваны ў 1908 г. пры Губернскай бальніцы як фельчарска-акушэрская школа. У дарэвалюцыйны перыяд былі падрыхтаваны 1433 спецыялісты[1].

У 1920 годзе ў выніку рэарганізацыі ўстановы былі ўтвораны Мінская савецкая фельчарская школа і Мінская савецкая акушэрская школа, якія ў 1922 годзе зноў былі аб’яднаны. У 1923 годзе школа ператворана ў Мінскі медыцынскі тэхнікум[1].

У 1932 г. школа рэарганізавана і перайменавана ў Медыцынскую школу. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўстанова прыпыніла сваю дзейнасць і зноў адкрылася ў 1944 годзе пад назвай Мінская школа медыцынскіх лабарантаў. Першы паваенны выпуск складаўся з 27 чалавек, у 1951 годзе — ужо са 105 чалавек[1].

У 1954 годзе навучальная ўстанова была пераназвана ў Мінскае медыцынскае вучылішча № 1. Падрыхтоўка ажыццяўлялася па дзвюх спецыяльнасцях — «фельчар» і «фельчар-лабарант», а да канца 1970-х гадоў — яшчэ і па спецыяльнасці «медыцынская сястра». Установа не мела ўласнай навучальнай базы, выкладанне ажыццяўлялася ў памяшканнях Мінскага медыцынскага інстытута, клінічных бальніц, некаторых сярэдніх школ г. Мінска[1].

У 1965 годзе вучылішчу быў перададзены невялікі будынак па вуліцы М. Горкага (цяпер вул. М. Багдановіча, раён Траецкага прадмесця), у якім размяшчалася дырэкцыя, бухгалтэрыя, канцылярыя, бібліятэка і тры невялікіх навучальных кабінета. У 1973 годзе вучылішчу перададзены чатырохпавярховы будынак былой Рэспубліканскай СЭС па вул. Казінца, 48, а ў 1987 годзе — трохпавярховы будынак былой вячэрняй школы рабочай моладзі Мінскага трактарнага завода па вул. Казлова, 71 (цяпер — вул. Даўгабродская, 41)[1].

З 2002 г. — Мінскае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча № 1. З 1 студзеня 2006 года, рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, установе прысвоены статус каледжа[1].

Інфраструктура

Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж мае два карпусы з сучаснымі аўдыторыямі, лабараторыямі, разгорнутай навучальнай бальнічнай палатай інтэнсіўнай тэрапіі, бібліятэкай, чытальнай, актавай і спартыўнай заламі. Базамі практычнага навучання з’яўляюцца, фактычна ўсе стацыянары клінічных бальніц, дыспансераў і шэраг амбулаторна-паліклінічных устаноў Мінска[1].

Спецыяльнасці

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Гісторыя ўстановы адукацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж
Катэгорыя·З’явіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·1908 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1908 годзе
Катэгорыя·Даўгабродская вуліца