wd wp Пошук:

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Эмблема Мінскага міжнароднага кніжнага выстаўкі-кірмашу.

Мі́нская міжнаро́дная кні́жная вы́стаўка-кірма́шбеларускі кніжны форум, які арганізуюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Гісторыя

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прайшла 610 лютага 2019 года пры ўдзеле Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, ААТ «Белкніга», ТАА «Макбел». Будзе прысвечана Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням, а таксама юбілеям класікаў беларускай літаратуры і памятным гістарычным датам Беларусі. Праведзена на пляцоўках выставачнага комплексу, ў кніжных магазінах, бібліятэках і музеях, будуць арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты і тэматычныя семінары. Абмяркоўваліся сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краўдфандынг, літаратурную крытыку і блогінг, работу ў сацыяльных сетках і іншыя пытанні кніжнай галіны.

У час выстаўкі арганізаваны сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі, майстар-класы, працавала дзіцячая пляцоўка. Экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя» прадэманстравала ўнікальную абстаноўку старадаўняга друкарскага двара. Адбыўся міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» з удзелам аўтараў з краін блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў. Прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і конкурсу маладых літаратараў «Першацвет». Пачэсным госцем форуму сталі Злучаныя Штаты Амерыкі.[1][2]

Зноскі

  1. XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (нявызн.), «Звязда» (01.02.2019 12:50). Праверана 6 лютага 2019.
  2. Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 6-10 лютага (нявызн.), Беларускае Радыё Рацыя . Праверана 6 лютага 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кніжныя кірмашы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы