wd wp Пошук:

Мінгечэвірскае вадасховішча

Мінгечэвірскае вадасховішча, раней Мінгечаурскае (азерб.: Mingəçevir su anbarı), — вадасховішча ў Азербайджане на рацэ Кура, утворанае пры будаўніцтве Мінгечэвірскай ГЭС блізу горада Мінгечэвір. Другі па памерах пасля возера Севан водны аб’ект Закаўказзя.

Плаціна ГЭС будавалася ў 1945–1953 гг.. у месцы, дзе рака Кура цячэ паўз гару Боздаг (Bozdağ). Ва ўмовах засушлівага клімату штучнае возера аб’ёмам 15,73 км³ напаўнялася да максімальнага ўзроўню толькі ў 1959, 1963, 1968, 1973, 1975, 1976, 1978, 1988 і 2010. Даўжыня берагавой лініі — 247 км, максімальная глыбіня — 75 метраў. Берагі вадаёма месцамі скалістыя, дзе-нідзе — глініста-пясчаныя. Для апошніх характэрныя апоўзні.

Акрамя выпрацоўкі электраэнергіі (каля 1 млрд кВт*гадз штогод), вадасховішча выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы. Налічваецца 31 від рыб, з іх 12 відаў маюць прамысловае значэнне. Рыбагаспадарчае асваенне вадасховішча ўскладнена, паколькі зона затаплення не была ачышчана ад лесу і хмызняку. Воды Мінгечэвіра забіраюцца для камунальных патрэб і арашэння, дзеля чаго ад возера адыходзяць Верхнекарабахскі і Верхнешырванскі каналы.

Ваенныя эксперты мяркуюць, што Мінгечэвірскі гідравузел можа мець выключную ролю ў выпадку баявых дзеянняў паміж Азебайджанам і Арменіяй. Паводле некаторых ацэнак, знішчэнне дамбы прывядзе да затаплення значнай часткі Азербайджана.[1]

Зноскі

  1. https://haqqin.az/news/27772
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Куры
Катэгорыя·Вадасховішчы Азербайджана
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат