wd wp Пошук:

Мілан Экерт

Мі́лан Э́керт (чэшск.: Milan Ekert; нар. 2 сакавіка 1965, Пльзень, Чэхаславакія) — чэшскі палітычны дзеяч, дэпутат дэпутацкай палаты парламента ад сацыял-дэмакратычнай партыі (ЧСДП). У 2014—2018 гадах быў паслом Чэхіі ў Беларусі, з 2018 года пасол у Азербайджане.

Біяграфія

Навучаўся ў сярэдняй школе ў Клатавы. Скончыў факультэт аграноміі філіяла Чэшскага аграрнага ўніверсітэта ў Чэске-Будзеёвіцах (1984—1988), працаваць пачаў тэхнічным экспертам.

Адслужыўшы ў войску (1988—1989), працаваў аграномам на ферме, праектным архітэктарам[1], землемерам.

На выбарах 1996 года быў выбраны ў дэпутацкую палату ад ЧСДП (выбарчая акруга Заходне-Чэшскі край)[2]. Перавыбіраўся ў 1998 і 2002 гадах. У 1996—1998 уваходзіў у сельскагаспадарчы камітэт, у 1998—2002 — у бюджэтным камітэце, у 1998—2004 — у камітэце па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі, таксама ў 1998—2006 — старшыня пастаяннай дэлегацыі Парламента ў Міжпарламенцкім звязе. У 2000—2003 быў намеснікам старшыні парламенцкай фракцыі ЧСДП[3][4][5].

У маі — ліпені 2004 часова ўваходзіў у склад Еўрапарламента, член Сельскагаспадарчага камітэта. У 2004—2006 — сябра камітэту па еўрапейскіх справах Парламента ЧР.

Займаўся камунальнай палітыкай. На камунальных выбарах 1998 беспаспяхова вылучаўся ў раду горада Клатавы ад ЧСДП, а ў 2002 і 2006 быў абраны сябрам рады Клатавы.

З 2006 — у структуры Міністэрства замежных спраў, сакратар намесніка міністра[6]. З 2008 працаваў у пасольстве ў Кіеве (віцэ-консул, прэс-аташэ).

У 2010 Мілан Экерт быў прызначаны прэс-аташэ чэшскага пасольства ў Кіеве[7][8]. У 20142018 гадах быў паслом Чэхіі ў Беларусі, з 2018 года пасол у Азербайджане.

Валодае рускай, англійскай, разумее нямецкую, украінскую мовы.

Зноскі

  1. Zpráva ČTK: Kandidáti ČSSD pro volby do Evropského parlamentu, Datum vydání: 6.4.2004, Čas vydání: 10:00, ID: 20040323F00412.
  2. Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 31.5. - 1.6.1996(нявызн.) . volby.cz (8 снежня 2012).
  3. Milan Ekert(нявызн.) . Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky (8 снежня 2012).
  4. Milan Ekert(нявызн.) . Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky (8 снежня 2012).
  5. Milan Ekert(нявызн.) . Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky (8 снежня 2012).
  6. Počet obyvatel: 22 898 Osoba: Milan Ekert(нявызн.)  (недаступная спасылка). komunalnipolitika.cz (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2015. Праверана 21 лютага 2020.
  7. Zpráva ČTK: Právo: Kyjev chce prodat budovu, ve které sídlí česká ambasáda, Datum vydání: 3.3.2010, Čas vydání: 01:41, ID: T201003030025501.
  8. České ambasádě v Kyjevě hrozí, že přijde o střechu nad hlavou(нявызн.)  (недаступная спасылка). novinky.cz (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2010. Праверана 21 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Паслы Чэхіі ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пльзені
Катэгорыя·Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Члены Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў