Мі́лан Э́керт (чэшск.: Milan Ekert; нар. 2 сакавіка 1965, Пльзень, Чэхаславакія) — чэшскі палітычны дзеяч, дэпутат дэпутацкай палаты парламента ад сацыял-дэмакратычнай партыі (ЧСДП). У 2014—2018 гадах быў паслом Чэхіі ў Беларусі, з 2018 года пасол у Азербайджане.
Навучаўся ў сярэдняй школе ў Клатавы. Скончыў факультэт аграноміі філіяла Чэшскага аграрнага ўніверсітэта ў Чэске-Будзеёвіцах (1984—1988), працаваць пачаў тэхнічным экспертам.
Адслужыўшы ў войску (1988—1989), працаваў аграномам на ферме, праектным архітэктарам[1], землемерам.
На выбарах 1996 года быў выбраны ў дэпутацкую палату ад ЧСДП (выбарчая акруга Заходне-Чэшскі край)[2]. Перавыбіраўся ў 1998 і 2002 гадах. У 1996—1998 уваходзіў у сельскагаспадарчы камітэт, у 1998—2002 — у бюджэтным камітэце, у 1998—2004 — у камітэце па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі, таксама ў 1998—2006 — старшыня пастаяннай дэлегацыі Парламента ў Міжпарламенцкім звязе. У 2000—2003 быў намеснікам старшыні парламенцкай фракцыі ЧСДП[3][4][5].
У маі — ліпені 2004 часова ўваходзіў у склад Еўрапарламента, член Сельскагаспадарчага камітэта. У 2004—2006 — сябра камітэту па еўрапейскіх справах Парламента ЧР.
Займаўся камунальнай палітыкай. На камунальных выбарах 1998 беспаспяхова вылучаўся ў раду горада Клатавы ад ЧСДП, а ў 2002 і 2006 быў абраны сябрам рады Клатавы.
З 2006 — у структуры Міністэрства замежных спраў, сакратар намесніка міністра[6]. З 2008 працаваў у пасольстве ў Кіеве (віцэ-консул, прэс-аташэ).
У 2010 Мілан Экерт быў прызначаны прэс-аташэ чэшскага пасольства ў Кіеве[7][8]. У 2014—2018 гадах быў паслом Чэхіі ў Беларусі, з 2018 года пасол у Азербайджане.
Валодае рускай, англійскай, разумее нямецкую, украінскую мовы.