wd wp Пошук:

Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў

Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў (19081966) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 студзеня (27 студзеня па новаму стылю) 1908 года ў вёсцы Чачэвічы Расійскай імперыі, цяпер Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус.

Скончыў пяць класаў школы, затым — курсы жывёлаводаў і ветэрынарных фельчараў. Працаваў брыгадзірам, затым загадчыкам фермай. З 1939 па жнівень 1941 года быў камандзірам ветэрынарнага ўзвода пры Магілёўскім абласным упраўленні міліцыі.[1] У шэрагах Чырвонай Арміі з 1930 па 1933 год, са жніўня 1941 па студзень 1942 года і з лютага 1944 года. У лютым-ліпені 1942 года знаходзіўся ў акружэнні.[2]. З ліпеня 1942 па люты 1944 года — камандзір аддзялення 425-га партызанскага атрада 11-й быхаўскай брыгады.

Памошнік камандзіра ўзвода 244-га гвардзейскага стралкаовага палка (82-я гвардзейская стралковая дывізія, 8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі старшы сяржант Перавознікаў 19 жніўня 1944 года падчас бою на паўднёвым захадзе ад горада Магнушаў (Польшча) адным з першых уварваўся ў траншэю праціўніка, з асабістай зброі ліквідаваў 6 гітлераўцаў. быў паранены, але застаўся ў страю..

Загадам па 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 16 верасня 1944 года старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3].

Разведчык таго ж палка Перавознікаў у складзе групы захопу 21 снежня 1944 года ў раёне населеннага пункта Зосін (на паўднёвым захадзе ад горада Варка, Польшча) пранікнуў у размяшчэнне ворага, гранатамі знішчыў двух кулямётчыкаў, прыкрыў адыход групы разведчыкаў, захапіў у палон гітлераўца.

Загадам па 8-й гвардзейскай арміі ад 13 студзеня 1945 года гвардыі старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3].

22 студзеня ў баі па ліквідацыі акружанай групіроўкі праціўніка ў горадзе Познань (Польшча) пры штурме крэасці Цытадзель гвардыі старшы сяржант Перавознікаў разам з байцамі скрытна пранікнуў у дом, дзе знішчыў 14 варожых салдатаў і афіцэраў. Адразу ж, павёў групу аўтаматчыкаў на наступны ўмацаваны пункт гітлераўцаў. Вораг спрабаваў вярнуць страчаныя пазіцыі. Адбіваючы контратакі, байцы групы Перавознікава знішчылі яшчэ 9 фашыстаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм гвардыі старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3].

У 1945 годзе Н. І. Перевозников быў дэмабілізаваны. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса. З 1948 года жыў у вёсцы Домнава Праўдзінскага раёна Калінінградскай вобласці, дзе працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, затым старшынёй калгаса і загадчыкам клубам. Член КПСС з 1950 года.

Памёр 6 кастрычніка 1966 года. Пахаваны ў вёсцы Домнава Праўдзінскага раёна.[4]

Узнагароды

Зноскі

  1. Перевозников Никита Иосифович Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Перевозников Никита Иосифович
  3. 1 2 3 4 Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў на сайце «Героі краіны»
  4. Некрополь Героев Калининградской области

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня