Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў (1908—1966) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.
Нарадзіўся 14 студзеня (27 студзеня па новаму стылю) 1908 года ў вёсцы Чачэвічы Расійскай імперыі, цяпер Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус.
Скончыў пяць класаў школы, затым — курсы жывёлаводаў і ветэрынарных фельчараў. Працаваў брыгадзірам, затым загадчыкам фермай. З 1939 па жнівень 1941 года быў камандзірам ветэрынарнага ўзвода пры Магілёўскім абласным упраўленні міліцыі.[1] У шэрагах Чырвонай Арміі з 1930 па 1933 год, са жніўня 1941 па студзень 1942 года і з лютага 1944 года. У лютым-ліпені 1942 года знаходзіўся ў акружэнні.[2]. З ліпеня 1942 па люты 1944 года — камандзір аддзялення 425-га партызанскага атрада 11-й быхаўскай брыгады.
Памошнік камандзіра ўзвода 244-га гвардзейскага стралкаовага палка (82-я гвардзейская стралковая дывізія, 8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі старшы сяржант Перавознікаў 19 жніўня 1944 года падчас бою на паўднёвым захадзе ад горада Магнушаў (Польшча) адным з першых уварваўся ў траншэю праціўніка, з асабістай зброі ліквідаваў 6 гітлераўцаў. быў паранены, але застаўся ў страю..
Загадам па 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 16 верасня 1944 года старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3].
Разведчык таго ж палка Перавознікаў у складзе групы захопу 21 снежня 1944 года ў раёне населеннага пункта Зосін (на паўднёвым захадзе ад горада Варка, Польшча) пранікнуў у размяшчэнне ворага, гранатамі знішчыў двух кулямётчыкаў, прыкрыў адыход групы разведчыкаў, захапіў у палон гітлераўца.
Загадам па 8-й гвардзейскай арміі ад 13 студзеня 1945 года гвардыі старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3].
22 студзеня ў баі па ліквідацыі акружанай групіроўкі праціўніка ў горадзе Познань (Польшча) пры штурме крэасці Цытадзель гвардыі старшы сяржант Перавознікаў разам з байцамі скрытна пранікнуў у дом, дзе знішчыў 14 варожых салдатаў і афіцэраў. Адразу ж, павёў групу аўтаматчыкаў на наступны ўмацаваны пункт гітлераўцаў. Вораг спрабаваў вярнуць страчаныя пазіцыі. Адбіваючы контратакі, байцы групы Перавознікава знішчылі яшчэ 9 фашыстаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм гвардыі старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3].
У 1945 годзе Н. І. Перевозников быў дэмабілізаваны. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса. З 1948 года жыў у вёсцы Домнава Праўдзінскага раёна Калінінградскай вобласці, дзе працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, затым старшынёй калгаса і загадчыкам клубам. Член КПСС з 1950 года.
Памёр 6 кастрычніка 1966 года. Пахаваны ў вёсцы Домнава Праўдзінскага раёна.[4]