wd wp Пошук:

Мікола Пятровіч Луфераў

Мікола Пятровіч Луфераў (7 студзеня 1929 в. Трубільня, Краснапольскі раён-1994) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1956).

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1950), аспірантуру пры Мінскім педінстытуце (1954).

Першая рэцэнзія надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» у 1952 г. Літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і інш. Даследаваў праблемы гісторыі беларускай савецкай літаратуры. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы беларускай сучаснай прозы», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (Т.1), падручніка для філалагічных факультэтаў педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры», аўтар манаграфіі «Проза Кузьмы Чорнага», брашуры «Кузьма Чорны» і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне