wd wp Пошук:

Мікола Ганько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганько. Мікола Ганько (23 мая 1924, хут. Каледзіна, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 18 мая 1999, Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе. Брат старшыні Саюза беларускай моладзі Міхася Ганько.

Біяграфія

У час нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, у 1944 г. быў на курсах сярэдніх кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі у Альбярціне. З лета 1944 года ў эміграцыі. Пасля вайны апынуўся ў Зальцбургу (Аўстрыя). У 1948 годзе перабраўся ў Канаду. Быў адным з заснавальнікаў парафіі Св. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртавання беларусаў у Канадзе. Адзін з ініцыятараў стварэння таварыства дапамогі дзецям — ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.

Яго жонка Марыя напісала ўспаміны «Каб сведчылі пра Беларусь: жыццё і дзейнасць Міколы Ганько», выдадзеныя ў Мінску ў 2005 годзе.

Пахаваны разам з жонкай на могілках Пайн Хілс у Таронта[1].

Зноскі

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Антарыа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Таронта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Канадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Канады
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў Канады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі