Запыт «Хорці» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Міклаш Хорці (18 чэрвеня 1868, г. Кендэрэш, Венгрыя — 9 лютага 1957) — дзяржаўны дзеяч Венгрыі. Контр-адмірал (1918).
Скончыў ваенна-марскую акадэмію ў г. Фіуме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Венгрыі. У Першую сусветную вайну камандаваў крэйсерам, ВМФ (з 1918); у 1918 падавіў паўстанне ваенных маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 ваенны міністр венгерскага ўрада ў г. Сегед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі. Пасля яе падзення праводзіў белы тэрор. 3 1 сакавіка 1920 рэгент (правіцель) Венгерскага каралеўства (якое не мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у знешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Германію, на баку якой Венгрыя ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрніраваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.