wd wp Пошук:

Міклаш Ібль

Мі́клаш Ібль (венг.: Ybl Miklós; 6 красавіка 1814, Секешфехервар — 22 студзеня 1891, Будапешт) — венгерскі архітэктар, выдатны прадстаўнік псеўдагістарызму ў еўрапейскай архітэктуры. Найбольш вядомая праца Ібля — Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр. Па праекце Міклаша Ібля быў пракладзены парадны праспект венгерскай сталіцы — праспект Андрашы.

Атрымаў адукацыю ў венскім Політэхнічным інстытуце і мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. Некаторы час працаваў разам з Міхаем Полакам. Напачатку 1840-х гадоў падарожнічаў па Італіі. Браў удзел у стварэнні Венгерскай акадэміі навук, але так і не стаў яе членам. Пахаваны на могілках Керэпешы ў Будапешце.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119142317 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Ybl Miklós // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Ибль Миклош // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Miklos Ybl // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1814 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Секешфехервары
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы