wd wp Пошук:

Мікаэль Лустыг

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Карл Мікаэль Лустыг (шведск.: Carl Mikael Lustig; нар. 13 снежня 1986, Умеа, Швецыя) — шведскі футбаліст, абаронца клуба АІК і нацыянальнай зборнай Швецыі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Сваю футбольную кар’еру Лустыг пачынаў у шведскім клубе «Сандакернс СК», які выступаў у ніжэйшых дывізіёнах краіны. У 2004 годзе ён перайшоў у каманду «Умеа», з якой у сезоне 2005 дасягнуў першага месца ў трэцім дывізіёне Швецыі, што дало права выступаць у наступным сезоне ў Суперэтане.

«Сундсваль»

У жніўні 2005 года Лустыг падпісаў кантракт з клубам «Сундсваль». Да заканчэння сезона 2005 ён паспеў правесці толькі 8 сустрэч у Альсвенскане, у якіх ён 2 разы адзначыўся забітым мячом. Гэта не выратавала яго новы клуб ад перадапошняга месца ў чэмпіянаце Швецыі, таму «Сундсваль» вылецеў у другі па сіле дывізіён. У наступным сезоне 2006 Лустыг канчаткова замацаваўся ў аснове каманды, правёўшы 28 матчы і забіўшы 3 галы. У 2007 годзе ён разам з камандай фінішаваў на трэцім месцы ў Суперэтане, што азначала вяртанне каманды ў Альсвенскан.

«Русенбарг»

У ліпені 2008 года Лустыг перайшоў у нарвежскі клуб «Русенбарг». Сума пераходу склала 8 млн шведскіх крон[2], кантракт быў падпісаны на тры з паловай гады. Пачынаючы з 2009 года, шведскі футбаліст з’яўляўся іграком асноўнага складу. У 2009 і 2010 гадах ён разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Нарвегіі. Сваёй гульнёй ён прыцягнуў увагу адразу некалькіх еўрапейскіх клубаў: у прыватнасці, цікавасць да яго праяўлялі англійскі «Вест Хэм Юнайтэд»[3], італьянскія «Мілан» і «Лечэ».

«Сэлтык»

1 студзеня 2012 года Мікаэль Лустыг на правах свабоднага агента далучыўся да шатландскага «Сэлтыка»[4]. У складзе каманды восем разоў запар стаў чэмпіёнам Шатландыі.

«Гент»

У ліпені 2019 года перайшоў у бельгійскі «Гент».

АІК

У жніўні 2020 года вярнуўся ў Швецыю, стаўшы іграком АІКа.

Міжнародная кар’ера

У студзені 2008 года трэнер галоўнай зборнай краіны Ларс Лагербек уключыў абаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. 19 студзеня Мікаэль дэбютаваў у зборнай Швецыі, выйшаўшы на поле ў сустрэчы супраць зборнай ЗША, у якой шведы атрымалі паражэнне з лікам 0:2.

Дасягненні

«Русенбарг»

«Сэлтык»

Зноскі

  1. Mikael Lustig // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  2. «Lustig avslutning för Mikael». aftonbladet.se
  3. West Ham jagar Mikael Lustig. nyheter24.se
  4. Celtic agree pre-contract deal with Mikael Lustig. BBC Sport
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гент
Катэгорыя·Ігракі ФК Сундсваль
Катэгорыя·Ігракі ФК Умеа
Катэгорыя·Ігракі ФК АІК
Катэгорыя·Ігракі ФК Сэлтык
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Умеа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Русенбарг