wd wp Пошук:

Мікаэль Антансан

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікаэль Антансан (шведск.: Mikael Antonsson; нар. 31 мая 1981, Сільгёўда, Швецыя) — былы шведскі футбаліст. У 2004—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Швецыі на пазіцыі абаронцы.

Кар’ера

Клубная

Антансан пачаў сваю кар’еру ў клубе АІК Сільгёўда, ужо ў падлеткавым узросце дэбютаваўшы ў асноўнай камандзе. У 1997 годзе перайшоў у клуб «Гётэбарг», першы час гуляў і трэніраваўся ў складзе моладзевай каманды. У Альсвенскан дэбютаваў у 2001 годзе, з 2003 года быў ужо іграком асноўнага складу[3].

Улетку 2004 года перайшоў у аўстрыйскі клуб «Аўстрыя». У камандзе адыграў два сезоны, аднак вельмі шмат прапусціў з-за частых траўмаў: у чэмпіёнскім сезоне 2005—2006 гадоў адгуляў усяго ў 12 матчах[4]. Тым не менш, акрамя чэмпіёнскага тытулу, атрымаў перамогу з «Аўстрыей» у двух Кубках Аўстрыі. У 2006 годзе Антансан стаў футбалістам грэчаскага «Панатынаікоса», які тады трэніраваў ягоны суайчыннік Ганс Баке, але рэдка трапляў у склад, асабліва пасля адстаўкі шведскага спецыяліста.

Правёўшы ў Грэцыі адзін сезон, Антансан вярнуўся ў Скандынавію, заключыўшы кантракт на 4 гады з дацкім клубам «Капенгаген»[5]. З камандай стаў трохразовым чэмпіёнам Даніі, адзін раз выйграў Кубак, з поспехам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2011 года перайшоў у італьянскую «Балонню», правёў у першым сезоне 28 матчаў[6].

У 2014 годзе ігрок вярнуўся ў дацкі «Капенгаген».

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе зборнай Швецыі 22 студзеня 2004 года ў матчы супраць зборнай Нарвегіі. Пазней гуляў за зборную нерэгулярна, з 2006 года не выклікаўся ў каманду на працягу амаль пяці гадоў, да вясны 2011 года[7].

Дасягненні

«Аўстрыя»:

«Капенгаген»:

Зноскі

  1. Mikael Antonsson // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MIKAEL ANTONSSON // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Mikael Antonsson. svenskfotboll.se
  4. Mikael Antonsson > Bundesliga 2005/2006. weltfussball.de
  5. Mikael Antonsson klar för FC Köpenhamn. Expressen
  6. Mikael Antonsson. Gazzetta dello Sport.
  7. Mikael Antonsson > Länderspiele. weltfussball.de.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Капенгаген
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гётэбарг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Блекінгэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК АІК Сільгёўда
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўстрыя Вена
Катэгорыя·Ігракі ФК Балоння
Катэгорыя·Футбалісты Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Панатынаікос Афіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных