wd wp Пошук:

Мікаэла дэ ла Кур

Мікаэла дэ ла Кур (шведск.: Michaëla de la Cour; нар. 16 жніўня 1961, Хельсінгбарг, Швецыя) — шведская спявачка, дызайнер, актрыса і мадэль.

Біяграфія

Нарадзілася ў Швецыі ў сям’і французскіх эмігрантаў. Адмовіўшыся ад паступлення ва ўніверсітэт, стала працаваць метрдатэлем, а пазней - настаўніцай у музычным каледжы Адольфа Фрэдрыка. У 1988 годзе Мікаэла пераехала ў Нью-Ёрк, куды раней перабраўся яе бацька. У ЗША яна вучылася ў “Інстытуце тэатра і кіно Лі Страсберга” ў Лос-Анджэлесе[1][2]. Праз некаторы час яна вярнулася ў Швецыю, дзе пачала працаваць ў мадэльным агенцтве.

Падчас аднаго з мадэльных паказаў яе заўважылі ўдзельнікі поп-калектыву “Army of Lovers”[3], дзе пазней яна стала салісткай.

У 1997 годзе дэ ла Кур аднавіла акцёрскую дзейнасць з тэатральнай пастаноўцы “Solskenspojkarna» («The Sunshine Boys”), а летам яна запісала свой дэбютны сінгл “Rumours And Lies”[4].

У маі 1998 года Мікаэла знялася ў шведскай дакументальнай тэледраме аб забруджванні навакольнага асяроддзя, а потым адкрыла сваё юрыдычнае анлайн-агенцтва.

У 1999 годзе дэ ла Кур зноў з’ехала ў ЗША, дзе працягнула кар’еру мадэлі і актрысы[2].

Мікаэла дэ ла Кур атрымала тытул «Місіс Швецыя» і ўяўляла сваю краіну ў фінале конкурсу «Місіс свету».

Зноскі

  1. MICHAELA DE LA COUR (EX ARMY OF LOVERS). Rainbow entertainment.
  2. 1 2 Michaela De La Cour. IMDb.
  3. Army of Lovers | Biography & History | AllMusic.
  4. Michaela de la Cour (Мікаэла дэ ла Кур) - “Rumours And Lies”.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Музыканты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта