wd wp Пошук:

Мікалоюс Акялайціс

Мікалоюс Акяла́йціс, або Мікалай Акялевіч (літ.: Mikalojus Akelaitis; 6 снежня 1829, в. Чуадзярышкіс(літ.) бел., Капсукскі раён, Літва — 27 верасня 1887) — літоўскі грамадскі дзеяч, асветнік, пісьменнік.

Біяграфія

Пазнаёміўшыся ў 1850-х гг. з В. Дуніным-Марцінкевічам, В. Каратынскім, У. Сыракомлем, А. Кіркорам, распрацаваў у 1859 годзе план выдання кніг для беларусаў і літоўцаў на іх родных мовах. Выдаў літоўскі лемантар, граматыку і дыдактычную аповесць «Квестар» (усе 1860), у 1861 зрабіў літоўскую перапрацоўку беларускай «Гутаркі старога дзеда», напісаў рэцэнзію на 2 часткі «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, выдаў у беларускім перакладзе Дуніна-Марцінкевіча (апублікаваны ў кнізе «Пачынальнікі», 1977). У час паўстання 1863—1864 гадоў пам. камісара паўстанцкага Часовага ўрада ў Аўгустоўскім ваяводстве. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 Mikalojus Akelaitis // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Асветнікі Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыямпальскім самакіраванні
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыямпальскім павеце (Сувалкаўская губерня)
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце Сен-Сен-Дэні
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Літвы