wd wp Пошук:

Мікалаш Алеш

Мі́калаш А́леш (чэшск.: Mikoláš Aleš; 18 лістапада 1852, Міраціцы — 10 ліпеня 1913, Прага) — чэшскі мастак і графік. Адзін з найбуйнейшых чэшскіх мастакоў XIX стагоддзі.

Жыццё і творчасць

М. Алеш нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі сям’я неаднаразова змяняла месца жыхарства: у 1856 годзе Алешы пераехалі ў Пісек, затым — у Прагу і ў 1859 годзе вярнуліся ў Міраціцах. Маляваць Мікалаш пачаў ва ўзросце чатырох гадоў. У 1865 годзе паступаў у гімназію, затым — у 1867 — у рэальнае вучылішча. Пасля здачы экзаменаў у 1869 годзе Алеш пераехаў у Прагу і навучаўся там у Акадэміі мастацтваў. Падчас гэтага навучання зарабляе маляваннем і ілюстраваннем. У 1876 годзе, за ўдзел у пратэсце студэнтаў супраць рэакцыйнай прафесуры (а менавіта прафесара Альфрэда Вольтмана) быў арыштаваны і затым выключаны з Акадэміі.

У 1879 годзе М. Алеш, разам з Ф. Жэнішакам і Богумірам Роўбалікам, выйграў конкурс на права мастацкага дэкарыравання ўнутраных памяшканняў будынка Нацыянальнага тэатра ў Празе. У тым жа годзе мастак ажаніўся і здзяйсніў паездку ў Італію. Пасля вяртання, у 18801881 гадах, Алеш працаваў над 14 вялікімі панэлямі для Нацыянальнага тэатра і паралельна ілюстраваў часопіс Šotek. У 1889 годзе мастак стварыў цыкл ілюстрацый на тэму народных чэшскіх песень, пісаў акварэлі. Апошняя серыя ілюстрацый Алеша адносіцца да 1913 годзе. У 1895 годзе адбылася выстаўка мастака ў Празе. Да яго 60-годдзя М. Алешу было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Прагі, а таксама тытул «Інспектара жывапісу і саветніка па выяўленчым мастацтве.»

М. Алеш зрабіў для Пражскага тэатра лялек эскізы 60 марыянетак.

Раннія працы М. Алеша створаны ў рамантычным стылі, у іх адчуваецца ўплыў творчасці Ёзефа Манеса. Пазней пісаў у стылі мадэрн. У цэнтры ўвагі мастака заўсёды знаходзіўся чэшскі народ і яго гісторыя. Пры жыцці мастак быў вядомы ў першую чаргу як графік і дэкаратар, ілюстратар зборнікаў казак, народных спеўнікаў і гістарычных сачыненняў. Пакінуў таксама вялікую колькасць графічных прац, якія адлюстроўваюць вуліцы і будынкі Прагі, Пльзеня і іншых чэшскіх гарадоў. Карціны працы М. Алеша сталі шырока вядомыя ўжо пасля яго смерці.

Творы

Аўтар размалёўкі «Радзіма» (1880—81) у фае Нацыянальнага тэатра ў Празе, шматлікіх малюнкаў, у т. л. «Пяць пачуццяў» (1876), «Стыхія» (1881), цыкла «Жыццё старажытных славян» (1891); жывапісных работ: «Гусіцкі лагер», «На магіле ваяра-гусіта» (1877), «Сустрэча Іржы з Падэбрад з Мацвеем Корвіным», «Сутычка кавалерыстаў» (1878).

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120541785 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Алеш Миколаш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Encyklopedie dějin města Plzeň Праверана 15 сакавіка 2021.
  6. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Ludmily na Vinohradech, sign. VIN Z7, s. 42
  7. BillionGraves — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Графікі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя