wd wp Пошук:

Мікалай Янавіч Азараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азараў.

Мікалай Янавіч Азараў (17 снежня 1947, Калуга, Калужская вобласць, РСФСР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны (2010—2014). Лідар Партыі рэгіёнаў Украіны. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны некалькіх скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 снежня 1947 года ў Калузе.

Скончыў школу № 5 у Калузе са срэбным медалём. У 1971 годзе скончыў геалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1984 годзе пераехаў у Данецк, дзе да 1995 года — намеснік, дырэктар Украінскага дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута горнай геалогіі, геамеханікі і маркшэйдарскай справы. Прафесар кафедры геалогіі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У красавіку 1994 года абраны народным дэпутатам Украіны II склікання ад Пятроўскай выбарчай акругі Данецка. У 1995—1997 гадах быў кіраўніком Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях бюджэту.

Займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Украіны ў 1996—2002 гадах.

Паслядоўны прыхільнік стварэння Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй, Казахстанам і Беларуссю[3]

11 сакавіка 2010 года абраны Прэм’ер-міністрам Украіны.

23 красавіка 2010 года на чарговым з’ездзе аднагалосна абраны кіраўніком Партыі рэгіёнаў[4].

28 студзеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра «з мэтай стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту» ва Украіне[5].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1068888024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Mikolai Janowitsch Asarow // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Единое экономическое пространство спасет Украину от кризиса — депутат
  4. Николай Азаров возглавил регионалов
  5. http://www.kmu.gov.ua/control/uk/publish/article?art_id=247006435&cat_id=244274130
Папярэднік:
Віктар Фёдаравіч Януковіч
в. а. Прэм’ер-міністра Украіны

7 снежня 200428 снежня 2004
Пераемнік:
Віктар Фёдаравіч Януковіч
Папярэднік:
Віктар Фёдаравіч Януковіч
в. а. Прэм’ер-міністра Украіны

5 студзеня 200524 студзеня 2005
Пераемнік:
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Папярэднік:
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Прэм’ер-міністр Украіны

11 сакавіка 201028 студзеня 2014
Пераемнік:
Арсеній Пятровіч Яцанюк
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Міністры фінансаў Украіны
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Данецкай вобласці
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Украіны
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны II склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калузе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
Катэгорыя·Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб
Катэгорыя·Чорны спіс ЕС
Катэгорыя·Заслужаныя эканамісты Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАН Украіны
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Члены Партыі рэгіёнаў Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Рыу-Бранку
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных