Мікалай Якаўлевіч Мар (груз. ნიკოლოზ იაკობის ძე მარი; (25 снежня 1864 (6 студзеня 1865), Кутаісі — 20 снежня 1934, Ленінград) — расійскі і савецкі усходазнавец і каўказазнавец, філолаг, гісторык, этнограф і археолаг, акадэмік Імператарскай акадэміі навук (1912), затым акадэмік і віцэ-прэзідэнт АН СССР. Пасля рэвалюцыі атрымаў гучную вядомасць як стваральнік «новага вучэння аб мове», або «яфетычнай тэорыі». Бацька ўсходазнаўца і паэта-футурыста Юрыя Мара.