wd wp Пошук:

Мікалай Фёдаравіч Кунін

Мікалай Фёдаравіч Кунін (27 снежня 1903, с. Пакроўскае, Чулымскі раён, Новасібірская вобласць, Расія — 23 чэрвеня 1968) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1944), прафесар (1944).

Біяграфія

Скончыў Нованікалаеўскае рэальнае вучылішча імя Дома Раманавых, Нованікалаеўскую мужчынскую гімназію, Інстытут павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі (Томск, 1931).

Працаваў у Алтайскім краі (1923—1932, настаўнік), Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1932, навуковы супрацоўнік), Чалябінскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1938, загадчык кафедры фізікі, у 1947—1954 — намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце), адначасова ў Чалябінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1940—1961, загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі) і Чалябінскім політэхнічным інстытуце (1959—1961, загадчык кафедры фізікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1961, загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, кіраўнік праблемнай лабараторыі паўправадніковай тэхнікі).

Навуковыя інтарэсы: пластычная дэфармацыя цвёрдых цел; вывучэнне механічных і электрычных уласцівасцей металаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня