У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ватуцін.
Мікала́й Фё́даравіч Вату́цін (3 (16) снежня 1901, сяло Чапухіно, Валуйскі павет, Варонежская губерня — 15 красавіка 1944, Кіеў) — савецкі военачальнік, генерал арміі (12 лютага 1943) Герой Савецкага Саюза (15 красавіка 1965 года, пасмяротна). Выхадзец з сялянскай сям’і, Мікалай Ватуцін прайшоў шлях ад чырвонаармейца да генерала арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён узначальваў войскі Варонежскага, Паўднёва-Заходняга і 1-га Украінскага франтоў да сваёй гібелі ў 1944 годзе.