wd wp Пошук:

Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беляшэўскі. Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі (12 (24) кастрычніка 1867, Умань, Кіеўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Чаркаская вобласць, Украіна) — 21 красавіка 1926, Канеў, Канеўскі раён, Украінская ССР) — украінскі археолаг, этнограф, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч. Акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1919).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Яго дзяцінства прайшло ў вёсцы Астрыйкі Белацаркоўскага павета. Неўзабаве сям’я пераехала да сваякоў, у Кіеў. Вучыўся ў 2-й Кіеўскай гімназіі, дзе гісторыю выкладаў У. П. Навуменка. Усялякім чынам вывучаць і збіраць мясцовую старажытнасць, заклікаў М. Беляшэўскага дырэктар царкоўна-археалагічнага музея на Падоле М. І. Пятроў.

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра, дзе ў той час выкладалі прафесары У. Б. Антановіч і А. В. Прахаў.

З 1886 года праводзіў даследаванні помнікаў неаліту, трыпольскай культуры, позняга, скіфскага і славянскага часу. У выніку, знаходкі з раскопак летапіснага горада Родзеня і Княжай гары каля Канева ўпрыгожваюць калекцыі музеяў у Кіеве, Чарнігаве, Маскве і Парыжы.

Неаднаразова прымаў удзел у археалагічных з’ездах, быў членам рэдакцыі выдання «Киевская старина». Рэдактар зборніка «Археологическая летопись Южной России» (т. 1—3. Кіеў, 1899—1901) і часопіса з той жа назвай (1903—1905). У 1902—1923 гадах арганізатар і дырэктар Кіеўскага гарадскога мастацка-прамысловага і навуковага музея (сёння — Нацыянальны музей гісторыі Украіны і Нацыянальны мастацкі музей Украіны). У 1906 годзе быў абраны дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы, дзе ўваходзіў ва ўкраінскую парламенцкую супольнасць[2]. У 1910 годзе Мікалай Беляшэўскі стаў адным з заснавальнікаў Кіеўскага таварыства аховы старажытнасцей і мастацтваў, дзейнасць якога распаўсюджвалася на ўсе малароскія і навароскія землі Расійскай імперыі.

Падчас Першай сусветнай вайны ўпаўнаважаны Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па ахове помнікаў культуры ў Галіцыі і Букавіне. У сакавіку 1917 года Саветам аб’яднаных грамадскіх арганізацый абраны першым камісарам па ахове святыняў Кіева. З 1919 года ўваходзіў ва Украінскі камітэт аховы старажытнасцей і мастацтва ў Украіне. Аўтар першага закона Украіны аб ахове помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва (1918).

З 7 красавіка па 7 жніўня 1917 года — член Украінскай цэнтральнай рады 2-га складу. У маі 1920 года, у час кароткатэрміновай улады УНР, узначальваў мастацкую секцыю ўкраінскага грамадскага камітэта на чале з В. Пракаповічам.

Пахаваны ў Канеўскім прыродным запаведніку.

У гонар Мікалая Беляшэўскага названа адна з вуліц Кіева.

Навуковыя інтарэсы

Праводзіў археалагічныя даследаванні помнікаў Валыні і Кіеўшчыны, аўтар шматлікіх прац па музейным мастацтве, археалогіі, нумізматыцы, шмат зрабіў для развіцця музейнай справы ва Украіне. Аўтар прац па ўкраінскай арнаментыцы.

Галерэя

Творы

Зноскі

  1. metric book
  2. Полонська-Василенко, Н. Історія України: У 2 т. Т. 2. Від середини XVII століття до 1923 року. — К.: Либідь, 1992. — 608 с. — С. 423. ISBN 5-325-00300-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Гісторыкі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Умані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Археолагі Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў Каніўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чаркаскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі I склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»