Мікалай Фаміч Шындзікаў (30 кастрычніка 1925, вёска Любіж, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 22 студзеня 1945) — Герой Савецкага Саюза (1945).
З сялян. Скончыў пяць класаў Цімохаўскай сямігодкі. У 1939 сям’я пераехала ў сяло Тэнгулы Марыінскага раёна Кемераўскай вобласці. Вучыўся ў школе механізатараў пры Благавешчанскай МТС і стаў трактарыстам. У 1943 прызваны ў Чырвоную Армію, механік-вадзіцель танка Т-34. 1944 — ваяваў на 1-ым Беларускім фронце. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы. Пры авалоданні польскім горадам Інаўрацлавам 22 студзеня 1945 г. экіпажам танка было знішчана 41 аўтамашына, 4 самалёты, 56 фашыстаў. У гэтым баі гвардыі сяржант Шындзікаў М. Ф. загінуў. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Мікалай Фаміч Шындзікаў на сайце «Героі краіны»