wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Някрасаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Някрасаў.

Мікалай Уладзіміравіч Някрасаў (18 снежня 1900 — 4 кастрычніка 1938) — рускі эсперантыст і перакладчык на эсперанта, пісьменнік, паэт, журналіст і крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў 1900 годзе. У 15 гадоў вывучыў эсперанта. У 1918-1919 гадах быў рэдактарам уласнаручна выдаваемага выдання Juna Mondo («Юны свет»). Стаў сузаснавальнікам літаратурнага рэв’ю La Nova Epoko («Новая эпоха») у 1922 годзе і быў яго рэдактарам да 1930 года. Сярод дзейнасці «Новай эпохі» можна адзначыць адкрыты ліст міністру адукацыі Францыі Лявону Берару(руск.) бел., які ў чэрвені 1922 года забараніў выкладанне эсперанта ў французскіх навучальных установах як «патэнцыйна небяспечнага» (у лісце міністру дзякавалі за павышэнне папулярнасці эсперанта і раілі далей забараніць французскую мову, на якой апублікавана яшчэ больш рэвалюцыйных твораў). У 1933 годзе рэдагаваў зборнік артыкулаў «Новыя праблемы мовазнаўства»[3].

Перш за ўсё вядомы як перакладчык рускай вершаванай класікі на эсперанта. Паэтычная спадчына самога Някрасава друкавалася ў розных перыядычных выданнях. На яго творчасць паўплывалі прадстаўнікі рускага сімвалізму, такія як Блок і Бальмонт[3].

У сярэдзіне 1930-х гадоў Някрасаў разам з іншымі членамі эсперантистского руху ў СССР стаў аб’ектам сталінскага тэрору і 4 лістапада 1938 года быў расстраляны[3]. Пасмяротна рэабілітаваны 26 лістапада 1957 года.

Творы[3]

Перакладзеная паэзія

Перакладзеная проза

Уласная паэзія

Уласная проза

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037837827 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037837827 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. 1 2 3 4 Geoffrey Sutton. Nekrasov, Nikolai Vladimiroviç // Concise Encyclopedia of the Original Literature of Esperanto, 1887-2007. — Mondial, 2008. — С. 118-120. — 728 с. — ISBN 1595690905.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на эсперанта
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты на эсперанта
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на эсперанта
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў СССР