wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Лапацін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапацін. Мікалай Уладзіміравіч Лапацін (руск.: Николай Владимирович Лопатин) (нар. 23 жніўня 1961, Масква, СССР) — расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2000).

Біяграфія

У 1983 г. скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 19831985 гг. працаваў у аддзеле археалогіі Дзяржаўнага музея мастацтва народаў Усходу. 3 1989 г. у Інстытуце археалогіі Расійскай АН. З 2004 г. загадчык інфармацыйна-выдавецкай групы, а з 2018 г. — аддзела навуковай інфармацыі і падрыхтоўкі публікацый. Адначасова ў 19891993 гг. у часопісе «Советская (Российская) археология», з 1994 г. член рэдкалегіі штогодніка «Археологические открытия», а з 2005 г. — адказны рэдактар.

У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Культурные традиции населения Верхнего Поднепровья и Подвинья в III—V вв. н.э.» (навук. кіраўнік — В. В. Сядоў).

Навуковыя інтарэсы

Вывучае старажытнасці I-га тыс. ў Верхнім Падняпроўі і Падзвінні. Разам з А. Г. Фурасьевым распрацаваў канцэпцыю культурнай групы кола Заазер’е—Узмень (заходнядзвінскі варыянт кіеўскай культурна-гістарычнай супольнасці IIIV стст.) як сувязнога звяна паміж раннеславянскімі старажытнасцямі Падняпроўя і паўночнымі культурамі.

Працы

Аўтар больш за 150 навуковых прац.

Кнігі

Артыкулы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы