wd wp Пошук:

Мікалай Сяргеевіч Акулаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акулаў. Мікалай Сяргеевіч Акулаў (12 снежня 1900, Арол — 21 лістапада 1976) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне ферамагнетызму. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1931), акадэмік АН БССР (1940)[2]. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1941).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Арле. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1926). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1929). Доктар фізіка-матэматычных навук (1936). Прафесар МДУ (1931). У 1931-54 загадчык кафедрай магнетызму МДУ[2], адначасова ў 1940—1946 акадэмік-сакратар Аддзялення тэхнічных навук АН БССР. Працаваў у МДУ да 1954. У 1955—1957 — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання. У 1959-64 загадчык лабараторыяй Фізіка-тэхнічнага інстытута[2], з 1963 — загадчык аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР, з 1967 — загадчык лабараторыі гэтага аддзела[2].

Навуковая праца

Асноўныя працы прысвечаны ферамагнетызму. Сфармуляваў у 1928 закон індукаванай анізатрапіі, які ўсталёўвае сувязь паміж магнітнымі і механічнымі ўласцівасцямі ферамагнетыкаў[2] і грае вялікую ролю ў сучаснай тэорыі магнітных матэрыялаў. Выявіў тэмпературную залежнасць анізатрапіі ферамагнетыкаў.

У 1934 незалежна ад Ф. Бітэра прапанаваў метад магнітнай металаграфіі і эксперыментальна даказаў існаванне абласцей спантанага намагнічвання ферамагнетыкаў. Даследаваў уплыў магнітных палёў і пругкіх высілкаў на розныя фізічныя характарыстыкі ферамагнітных металаў, вывучаў тэмпературную залежнасць найважнейшых магнітных параметраў.

Стварыў метады аналізу ферасплаваў і спосабы знаходжання дэфектаў у металічных вырабах. Стварыў апаратуру па неразбуральным метадам кантролю прамысловай прадукцыі — дэфектаскопы, магнітны анізометр, магнітны мікраметр і інш.

Аўтар прац па тэорыі хімічнай дынамікі і ланцуговых працэсаў, фізіцы гарэння, тэорыі пластычнасці і трываласці, статыстычнай тэорыі дыслакацыі, сегнетаэлектрычнасці, біяфізікі[2].

Пры непасрэдным удзеле М. С. Акулава быў створаны Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі.

Сачыненні

Ушанаванне

Зноскі

  1. Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арле
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ (пасля 1917)
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Ламаносаўскай прэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных