wd wp Пошук:

Мікалай Сямёнавіч Патолічаў

Мікала́й Сямё́навіч Пато́лічаў (10 (23) верасня 1908, в. Золіна, цяпер Дзяржынскі раён Ніжагародскай вобласці — 1 снежня 1989, Масква[5]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-я гады быў першым сакратаром Камуністычнай партыі Беларусі.

Біяграфія

Мікалай Патолічаў нарадзіўся 23 верасня (па новым стылі) 1908 года ў сям’і будучага ўдзельніка Грамадзянскай вайны Патолічава Сямёна Міхайлавіча. У 19211925 г.г. Мікалай працаваў сезонным працоўным, а ў 1926 годзе ўладкаваўся працоўным на завод ім. Свярдлова ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці РСФСР. З 1926 да 1928 года вучыўся ў вучылішчы пры заводзе. З 1928 (калі ён уступіў у партыю) да 1932 гадоў на камсамольскай працы, стаў сакратаром заводскага камітэта камсамолу, а потым сакратаром Дзяржынскага райкама камсамолу. У 1937 годзе Мікалай Патолічаў скончыў Ваенную акадэмію хімічнай абароны ў Маскве і быў накіраваны на пасаду памочніка начальніка хімічнай службы 1 Маскоўскай пралетарскай дывізіі.

З 1938 года Патолічава перавялі на партыйную работу, ён стаў адказным арганізатарам аддзелу ЦК ВКП(б).

З 1939 да 1941 года быў першым сакратаром Яраслаўскага абкама і гаркама партыі, а з 1941 да 1946 года першым сакратаром Чалябінскага абкама і гаркама партыі. У сакавіку — маі 1946 года Патолічаў займаў пасаду загадчыка аддзелу ЦК ВКП(б). У 1946—1947 гадах — сакратар ЦК ВКП(б), член Аргбюро ЦК ВКП(б), начальнік Упраўлення па праверцы партыйных органаў ЦК ВКП(б) і адначасова намеснік кіраўніка Савету па справах калгасаў пры Савеце Міністраў СССР.

З мая да снежня 1947 года Патолічаў заняў пасаду сакратара ЦК КП(б) Украіны. З 1947 да 1950 года быў паніжаны да першага сакратара Растоўскага абкама партыі. З ліпеня 1950 да 1956 года[6] быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта КП(б) Беларусі. Прыняў удзел у аднаўленні эканомікі зруйнаванай пасля Другой Сусветнай вайны Беларусі[7]. Ад 12 чэрвеня 1953 да 25 чэрвеня 1953 года па прапанове Лаўрэнція берыі пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў Міхаіл Зімянін. З 1956 да 1958 займаў пасаду намесніка і першага намесніка міністра замежных спраў СССР. З 1958 да 1985 года быў міністрам знешняга гандлю СССР.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды і ганаровыя званні

Зноскі

  1. 1 2 Nikolai Patolichev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118739506 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. N.S. Patolitschew // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118739506 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. А. Данькоў КПБ Беларусі
  6. Вышэйшыя дзяржаўныя асобы Белай Русі (копія з web.archive.org)
  7. http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/region/new_3/ber/jyjal Архівавана 5 сакавіка 2016.
Папярэднік:
Мікалай Гусараў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
7 ліпеня 195028 ліпеня 1956
Пераемнік:
Кірыл Мазураў
Тэмы гэтай старонкі (51):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Першыя сакратары Растоўскага абкама КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарахавецкім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Міністры знешняга гандлю СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Катэгорыя·Члены Аргбюро ЦК УКП(б)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Першыя сакратары Чалябінскага абкама КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Узбекістана
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Першыя сакратары Яраслаўскага абкама КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»