wd wp Пошук:

Мікалай Сцяпанавіч Навумаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумаў. Мікалай Сцяпанавіч Навумаў (23 лістапада 1938, г. Чырвоны Ліман, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1962 г. Працаваў у праектных арганізацыях Алма-Аты, Кішынёва. З 1973 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1980 года — у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

У Кішынёве запраектаваны Педагагічны інстытут імя Крангэ (1975), бальнічны комплекс (1976).

Асноўныя працы ў Беларусі: навучальны камбінат Міндарбуда БССР па Кальварыйскай вуліцы, 37 (1979), інжынерны корпус БМУ Мінскрадыёбуда па вул. Харкаўскай (1975); у аўтарскім калектыве: інжынерна-лабараторны корпус трэстаў Белсельгастэхнікі па вул. К. Лібкнехта (1980), рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці (1982), гандлёва-камерцыйны цэнтр (1985), універсам у мікрараёне Серабранка-9 (1984) у Мінску.

Прэміі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў