У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявонцьеў. Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў (30 мая 1862, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 4 ліпеня 1910) — вайсковец, падарожнік, дыпламат. Граф Абісінскай імперыі (1896).
Вучыўся ў Мікалаеўскім ваенным вучылішчы ў Пецярбургу, служыў у Гродзенскім гусарскім палку (да 1892). У 1894—95 арганізаваў на свае сродкі (дзеля чаго прадаў свае маёнткі) разам з падарожнікам А.В. Елісеевым расійскую геаграфічную экспедыцыю ў Эфіопію (Абісінію). Наладзіў сяброўскія адносіны з імператарам Менелікам II, садзейнічаў пасылцы ў ліпені 1895 эфіопскай місіі ў Пецярбург і ўсталяванню дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Эфіопіяй. Быў ініцыятарам адпраўкі ў Эфіопію летам 1895 вялікай партыі расійскай зброі. У час італа-эфіопскай вайны (1895—96) ваенны саветнік Менеліка II. У 1897—99 генерал-губернатар Экватарыяльнай вобласці Эфіопіі, пасля чаго вярнуўся ў Расію. Удзельнік руска-японскай вайны (1904-05). Апошнія гады жыў у Парыжы.