wd wp Пошук:

Мікалай Сцяпанавіч Верамей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верамей. Мікалай Сцяпанавіч Верамей (канспіратыўны псеўданім: Пабядзінскі; 1898, в. Кавальцы, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — 22 кастрычніка 1937, Хабараўскі край) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Вучыўся ў Невельскай настаўніцкай семінарыі. Працаваў настаўнікам на Маладзечаншчыне. У 1919 уступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы (КРПП); з 1922 член Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі; з 1923 член КПЗБ. У 1922 выехаў на вучобу ў Чэхаславакію; у 1929 скончыў Пражскі электратэхнічны інстытут. Вярнуўся ў Зах. Беларусь. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выбараў у сейм, друкаваў улёткі і іншую нелегальную літаратуру; арганізоўваў беларускія школы. Фактычна знаходзіўся на нелегальным становішчы. У 1930 перапраўлены ў СССР. У 1930 арганізатар і дырэктар Энергетычнага інстытута ў Мінску. З 1931 у Маскве — у польскай секцыі Камінтэрна. Прозвішча «Пабядзінскі» нададзена вясною 1931 з канспіратыўных меркаванняў. Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра; высланы ў Хабараўскі край (Арцёмаўск), дзе і загінуў. Рэабілітаваны 16.8.1956.

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Хабараўскім краі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі