wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плаксіцкі. Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі (7 ліпеня 1955, в. Сенчукі, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1955 года ў в. Сенчукі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства.

Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 1 г. Бабруйска; начальнікам гаспадарчай групы ў аддзеле адукацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска; дырэктарам дапаможнай школы № 10 г. Бабруйска; дырэктарам сярэдняй школы № 2 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара ААТ «Славянка». Узначальваў Бабруйскую раённую арганізацыю таварыства «Веды». Быў дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі