wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Белы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белы. Мікалай Рыгоравіч Белы (1914—1976) — беларускі спецыяліст у галіне пульманалогіі і фтызіятрыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1954)[1]. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1971).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пэрвамайску Мікалаеўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут у 1938 годзе. Урач супрацьтанкавага дывізіёна Далёкаўсходняй арміі, удзельнічаў у баях на рацэ Халхін-Гол, 1938—1939; дывізіённы ўрач стралковай дывізіі Далёкаўсходняй ваеннай акругі, 1939—1941[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дывізіённы ўрач стралковай дывізіі Заходняга фронту, быў у акружэнні праціўніка, 1941; начальнік медыцынскай службы Бярэзінскага партызанскага злучэння, 1941—1944. Старэйшы інспектар, начальнік упраўлення Наркамздрава БССР, 1944—1946; навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ туберкулёзу, 1946—1949. Асістэнт кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1957; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1954[2].

Загадчык кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1957—1971, адначасова дэкан лячэбнага факультэта, 1957—1958; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1959. Дацэнт кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1971—1976[2].

Памёр у Мінску, пахаваны на Паўночных могілках[2].

Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць

Выкладаў на кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута[1].

Выканаў кандыдацкую дысертацыю «Эндаплеўральны метад разбурэння плеўральных зрашчэнняў пры лёгачным пнеўматораксе», 1953[2].

Аўтар больш за 50 навуковых прац. Кіраваў выкананнем 2 кандыдацкіх дысертацый. Браў удзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі па праблемах туберкулёзу, 1971[2].

Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства фтызіятраў, 1960-1976[2].

Зноскі

  1. 1 2 Белый, Николай Григорьевич (кандидат медицинских наук ; 1914—1976) (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Белый Николай Григорьевич (15(28).03.1914-23.11.1976) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы
Катэгорыя·Пульманолагі СССР
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фтызіятры СССР
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Пульманолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Фтызіятры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пэрвамайску (Мікалаеўская вобласць)
Катэгорыя·Удзельнікі баёў на Халхін-Голе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў