wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Кахавец

Мікалай Пятровіч Кахавец (30 студзеня 1924, в. Новы Двор, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 25 красавіка 1998) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Біяграфія

У 1940 годзе накіраваны ў школу лесаводаў. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, знаходзіўся на вучобе паблізу мяжы з Польшчай. Разам з адступаючымі часцямі Чырвонай арміі з цяжкасцю дабраўся да роднай вёскі. Восенню 1941 года немцы забралі яго на прымусовую працу ў Германію. Знаходзіўся ў працоўным лагеры ў г. Остэрроуд, дзе вязні працавалі на вагонарамонтным заводзе. На пачатку 1945 года вязняў вызваліла Чырвоная армія. У сакавіку 1945 года дабраахвотна пайшоў на фронт, яго залічылі ў роту аўтаматчыкаў 3-га Беларускага фронту, ваяваў пад Кёнігзбергам.

Пасля дэмабілізацыі ў сакавіку 1947 года вярнуўся ў родную вёску, працаваў на зямлі.

Кіраўніцтва калгаса накіравала яго вучыцца на трактарыста ў Пінскае вучылішча механізацыі № 28. Пасля заканчэння вучылішча ў 1950 годзе ён накіраваны на працу ў Лагішынскую машынна-трактарную станцыю (МТС). Працаваў на трактары «Універсал», які выпускаўся на Уладзімірскім трактарным заводзе. У 1951 годзе прысвоілі катэгорыю трактарыста I класа, даверылі ўзначаліць трактарную брыгаду. Распахваў меліяраваныя землі, якія давалі высокія ўраджаі.

У 1958—1963 гадах — трактарыст, з 1964 грда — брыгадзір трактарнай брыгады калгаса «Камунар» Пінскага раёна. Узначальваў механізаванае звяно па вырошчванні бульбы. У 1967 годзе скончыць васьмігодку.

У 1969 годзе быў дэлегатам ІІІ Усесаюзнага з’езда калгаснікаў у Маскве. Па стане здароўя пакінуў працу на трактары. З 1976 годзе — інжынер па тэхнічным абслугоўванні ў калгасе «Камунар». У апошнія гады перад пенсіяй працаваў загадчыкам калгасных рамонтных майстэрняў.

Узнагароды

За атрыманне высокіх ураджаяў удастоены сярэбранага і бронзавага медалёў ВДНГ СССР, Граматы Вярхоўнага Савета БССР. 30 красавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе