wd wp Пошук:

Мікалай Нілавіч Крыўко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыўко. Мікалай Нілавіч Крыўко (16 ліпеня 1949, в. Манякова, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 7 снежня 2016) — беларускі вучоны-мовазнавец.

Біяграфія

Пасля заканчэння Дзісенскай сярэдняй школы ў 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута і праз чатыры гады стаў навуковым супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі ў Мінску.

У 1997 годзе прысвоена акадэмічнае вучонае званне вядучага навуковага супрацоўніка.

Навуковая дзейнасць

У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Ацэначныя найменні асоб у гаворках Міёрскага раёна Віцебскай вобласці». Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні 2-х томнага акадэмічнага выдання «Руска-беларускага слоўніка». Прымаў удзел у падрыхтоўцы фундаментальных калектыўных прац, такіх як «Беларуска-рускі слоўнік», пяцітомны ў шасці кнігах «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», пяцітомны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». З’яўляецца сааўтарам і адным з навуковых рэдактараў «Русско-белорусского словаря для военных», «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы».

Каля 250 навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных публікацый па пытаннях лексікалогіі, лексікаграфіі, культуры мовы, анамастыкі, дыялекталогіі, гісторыі мовазнаўства і іншых выйшла з-пад яго пяра. За дзесяцігоддзі творчай працы стварылася картатэка, якая змяшчае 378 тысяч картак слоў і фразеалагізмаў. На аснове яе рыхтуецца да друку шматтомны «Слоўнік Дзісеншчыны», які будзе змяшчаць прыкладна 70 тысяч слоў і фразеалагізмаў[1].

Узнагароды

За вялікі ўклад, унесены ў стварэнне гэтага выдання, стаў лаўрэатам прэміі Нацыянальнай акадэміі (1997).

Зноскі

  1. Пайшоў з жыцця Мікалай Нілавіч Крыўко

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў