У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кніповіч.
Мікалай Міхайлавіч Кніповіч (25 сакавіка (6 красавіка) 1862, Свеаборг — 23 лютага 1939, Ленінград) — расійскі і савецкі заолаг, член-карэспандэнт (1927) і ганаровы член (1935) Акадэміі навук СССР.
Мікалай Міхайлавіч Кніповіч нарадзіўся 25 сакавіка (6 красавіка) 1862 ў Свеаборгу. Навучаўся ў гельсінгфорскай гімназіі і Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Абараніў дысертацыю на тэму «Матэрыялы да спазнання групы Ascothoracida» ў 1892 годзе. Вывучаў фаўну і фізічную геаграфію Белага мора. Быў на чале экспедыцыі, падрыхтаванай ў 1897 годзе на Мурманскі бераг для навукова-прамысловых даследаванняў. Валодаў кватэрай і дачай у Фінляндыі (у Сейваста, цяпер Азяркі), на якой у чэрвені 1907 гасцяваў У. І. Ленін з жонкай. Сястра Кніповіч Лідзія Міхайлаўна— дзеяч рэвалюцыйнага руху. Памёр 23 лютага 1939 года ў Ленінградзе.