wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Фігуроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фігуроўскі. Мікалай Мікалаевіч Фігуроўскі (7 снежня 1923, Чухлама, Кастрамская губерня, РСФСР — 14 чэрвеня 2003, Масква, Расія) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, пісьменнік, перакладчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1964).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 снежня 1923 года ў горадзе Чухлама Кастрамской губерні ў сям’і сельскага настаўніка, выпускніка духоўнага вучылішча Мікалая Міхайлавіча Фігуроўскага. Дзед Міхаіл Іванавіч Фігуроўскі быў сельскім дзячком, пасля рэвалюцыі святар; расстраляны ў 1937 годзе.

У 30-я гады пераехаў з бацькамі ў сяло Цярноўка Русанаўскага раёна Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, дзе скончыў сярэднюю школу (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1951 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІК (майстэрня Ігара Саўчанкі). У 1953—1965 гадах працаваў рэжысёрам і сцэнарыстам на кінастудыі «Беларусьфільм», затым — на «Масфільме».

З 1970 года — кіраўнік сцэнарнай майстэрні ва УДІК, прафесар. Сярод яго выпускнікоў былі Сяргей Сяльянаў, Юрый Арабаў, Бахыт Кілібаеў, Арыф Аліеў,

Пераклаў з англійскай мовы раман Гаральда Робінса «Стылет».

Член Саюза кінематаграфістаў СССР, член Саюза пісьменнікаў СССР (1962). Член КПСС з 1966 года.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамзы (1977).

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Выкладчыкі УДІКа
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чухламскім павеце