wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Уласюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уласюк. Мікалай Мікалаевіч Уласюк (нар. 11 лютага 1980, Брэст) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры.

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «архітэктура», у 2005 годзе — вочную аспірантуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].

Працаваў старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка БрДТУ, займаў розныя пасады ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 2011—2013 гадах намеснік дырэктара. З 2012 года з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускага саюза архітэктараў[1].

У 2013 годзе быў запрошаны на пасаду галоўнага архітэктара Мінска, але праз некалькі месяцаў прыняў прапанову стаць галоўным архітэктарам Брэста. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у распрацоўцы горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь , схемы тэрытарыяльнай планіроўкі, генеральнай схемы турызму Рэспублікі Беларусь і г.д[1].

2 красавіка 2021 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Брэсцкага абласнога камітэта па архітэктуры і будаўніцтве — начальніка ўпраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця (галоўнага архітэктара Брэсцкай вобласці)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Власюк Николай Николаевич. Главный архитектор Брестской области
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Мінска
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Брэста
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва