wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідарэнка. Мікалай Мікалаевіч Сідарэ́нка[1] (руск.: Николай Николаевич Сидоренко; 28 верасня 1905 — 24 снежня 1980) — рускі савецкі паэт і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Курску. Скончыў факультэт суднавай механікі Маскоўскага механіка-электратэхнічнага інстытута імя М. В. Ламаносава ў 1931 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прызваны на службу 27 ліпеня 1941 года, на Ціхаакіянскі флот[2]. Прымаў удзел у баявых дзеяннях у складзе ў Волжскай і Дняпроўскай ваенных флатылій. Працаваў у рэдакцыях газет «Боевая Вахта» Ціхаакіянскага флоту, «Красный Днепровец» Дняпроўскай флатыліі[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе працаваў у Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве[3].

Творчасць

Друкавацца пачаў з сярэдзіны 1920-х гадоў (у 1925 годзе). Аўтар лірычных твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі, зборнікаў «Салют» (1926), «Вершы на вахце» (1942) «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. Пераклаў на рускую мову вершы і паэму «Курган» Янкі Купалы, таксама вершы А. Куляшова, С. Грахоўскага, К. Кірэенкі, А. Пысіна[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 Музейный комплекс «Дорога памяти» (руск.)
  3. СИДОРЕНКО, Николай Николаевич // Курская энциклопедия (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта